Жавенель Маіз
Жавенель Маіз | |
---|---|
гаіц. крэольск.: Jovenel Moïse | |
Род дзейнасці | палітык, бізнесмен |
Дата нараджэння | 26 чэрвеня 1968[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 7 ліпеня 2021[3] (53 гады) |
Месца смерці |
|
Грамадзянства | |
Веравызнанне | Каталіцкая Царква |
Жонка | Martine Moïse[d] |
Альма-матар | |
Партыя | |
Узнагароды і прэміі | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Жавенель Маіз (гаіц. крэольск.: Jovenel Moïse; 26 чэрвеня 1968, Тру-дзю-Нор, Паўночна-Усходні дэпартамент — 7 ліпеня 2021) — гаіцянскі бізнесмен і палітык. Прэзідэнт Гаіці (2017—2021).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 26 чэрвеня 1968 года ў горадзе Тру-дзю-Нор ў Паўночна-Усходнім Дэпартаменце Гаіці. Яго бацька, Эцьен Маіз, быў гандляром і фермерам, а маці, Люсія Бруна — швачкай. У 1974 годзе сям’я пераехала ў Порт-о-Прэнс, дзе ён атрымаў адукацыю.
У 1996 годзе ажаніўся з Марцін Мары Эцьен Джазеф, сяброўкай са школьных часоў, меў з ёй траіх дзяцей. У тым жа годзе ён пакінуў сталіцу і пасяліўся ў Порт-дэ-Пэ, дзе заснаваў сваю першую кампанію JOMAR Auto Parts. Вёў таксама сельскагаспадарчую дзейнасць, з’яўляўся ўладальнікам плантацыі бананаў у Паўночна-Заходняй Дэпартаменце. У 2001 годзе ён быў уцягнуты ў дзейнасць у сферы воднай гаспадаркі, пабудаваў гідраэлектрастанцыю і вадаправодныя сеткі ў Паўночна-Усходнім і Паўночна-Заходняй дэпартамент Гаіці.
У 2004 годзе быў членам Палаты Гандлю і Прамысловасці Паўночна-Заходняга Дэпартамента (CCINO), а неўзабаве яе старшынёй і генеральным сакратаром Палаты гандлю і прамысловасці Гаіці (CCIH). У 2008 заснаваў энергетычную кампанію Compagnie Haïtienne d’Energie S.A. (COMPHENER S. A.), якая займалася пастаўкамі сонечнай і ветравой энергіі ў 10 муніцыпалітэтаў ў Паўночна-Заходняй Дэпартаменце. У 2012 стварыў кампанію Agritrans, якая дзейнічала ў сельскагаспадарчай галіне.
Кандыдат на прэзідэнцкіх выбарах у кастрычніку 2015 і ў паўторных выбарах у лістападзе 2016 года.
Пасля сыходу ў адстаўку Мішэля Мартэлі заняў пасаду Прэзідэнта Гаіці (з 7 лютага 2017 года). Атрымаў смяротнае раненне ў выніку нападу невядомых на яго рэзідэнцыю 7 ліпеня 2021 года[4].
Зноскі
- ↑ Jovenel Moïse // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Jovenel Moise // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ https://www.france24.com/fr/info-en-continu/20210707-haïti-le-président-jovenel-moïse-assassiné-dans-la-nuit-dans-sa-résidence-privée-cabinet-du-premier-ministre Праверана 7 ліпеня 2021.
- ↑ Забілі прэзідэнта Гаіці